Le temps détruit tout (juli_erde) wrote in by_architecture,
Le temps détruit tout
juli_erde
by_architecture

Гародня. Цэнтар.

Панове гарадзенцы, сумныя весткі дайшлі сёньня з Рады ў МінКультуры. Па-першае, на вуліцы Ажэшкі за Выканкамам на месцы былой Гараднічанскай пачынаецца будаўніцтва спартовай залі для сілавых структураў. Прычым, вонкавы выгляд гэтай пабудовы будзе абсалютова неадаптаваны пад навакольле. А па-другое, квартал у межах Савецкай, Кастрычніцкай і Дамініканскай, дзе цяпер месьцяцца гаражы КДБ, аддаюць пад жылую забудову у пяць і сем паверхаў вышынёй. Два першыя паверхі - стылабат, а вышэй ідзе суцэльнае ашкляненьне. Навуковы кіраўнік з "Гроднаграмадзянпраекта" тлумачыць свой дазвол на ўзвядзеньне тым, што раней на гэтым месцы не было каштоўных збудаваньняў, а знаходзіўся кляштарны сад. Абодва праекта патэнцыйна парушаюць стылістыку гістарычнага цэнтра і сілуэтную рысу.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments